Музыка сядзібаў ХІХ стагоддзя


20 студзеня ў 15:00 музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» запрашае пазнаёміцца з музычнай культурай ХІХ стагоддзя на мерапрыемстве «Музыка сядзібаў ХІХ стагоддзя», якое адбудзецца ў межах праекта «Музыкальны салон у Лошыцкай сядзібе».

У пачатку ХІХ стагоддзя сядзібы сталі асноўнымі цэнтрамі музычнай творчасці. Тут выступалі прафесійныя музыканты і велікасвецкія аматары, у выкананні якіх гучалі творы замежных і мясцовых кампазітараў. Але музыка гэта вельмі розная. Як гучала Расійская імперыя, беларускія землі і заканадаўца культурнай моды – Еўропа?

Пазнаёміцца з гучаннем ХІХ стагоддзя слухача запрашаюць лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, салісты Філармоніі для дзяцей і юнацтва: Ганна Янкоўская (сапрана), Марына Дабралёт (сапрана), Тамара Рэмез (сапрана), Галіна Сакольнік (меца-сапрана), Максім Абравец (барытон), Алена Лузан (фартэпіяна), Вольга Макеева (фартэпіяна).

У канцэрце прагучаць творы Ф. Шуберта, Ф. Шапэна, Р. Шумана, Г. Малера, А. Гурылёва, М. Глінкі, М. Рымскага-Крсакава, М. Мусаргскага, С. Манюшкі, Ф. Міладоўскага, М.К. Агінскага і іншых кампазітараў ХІХ стагоддзя.

Вядучая – музыказнаўца Кацярына Агароднікава.

Білеты на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.

Заказ білетаў на музычнае мерапрыемства магчымы па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).

Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі аб’ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў і музыказнаўцаў. Многія прадстаўнікі творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. У рэпертуары Філармоніі – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы і музычныя спектаклі для дзяцей.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

20 студзеня (субота)
15.00

Уваходны квіток:

  • 20.00 – для дарослых
  • 8.00 – для студэнтаў
  • 5.00 – для навучэнцаў
144