Любань: людзі, падзеі, час. Навукова-практычная канферэнцыя

26 красавіка ў Любанскім музеі народная славы адбылася навукова-прктычная канферэнцыя “Любань: людзі, падзеі, час”, прысвечаная 100-годдзю арганізацыі Любанскага раёна.

Удзельнікаў канферэнцыі віталі намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Дамашэвіч Тамара Мікалаеўна, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі Трубчык Павел Анатольевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Аляксеева Таццяна Мікалаеўна

Работу канферэнцыі распачалі навуковыя супрацоўнікі аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Кандыдат гістарычных навук Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч выступіў з дакладам «Неаліт і бронзавы век (V – пачатак І тыс. да н.э.) у басейне Арэсы: некаторыя вынікі археалагічнага вывучэння». Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч пазнаеміў з новым помнікам археалогіі кудлаеўскай культуры “Любань-9”, які ён даследуе сумесна з Ткачовай Марыяй Іванаўнай. Магістр гістраыных навук Ліневіч Сяргей Барысавіч прадставіў удзельнікам канферэнцыі цікавы матэрыял аб каменным свідраваным вырабе з калекцыі музея Сароцкай сярэдняй школы Любанскага раёна.

Два выступленні на канферэнцыі былі прысвечаны гісторыі Любаншчыны ў час Вяліка княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Кандыдат гістарычный навук Трубчык Павел Анатольевіч, намеснік дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, свой даклад прысвяціў гісторыі Любаншчыны XVII-XVIII стст., а Карпіевіч Дзмітрый Віктаравіч, кандыдат гістарычных навук, дырэктара ГАА “Агенцтва развіцця адукацыі дарослых” у сваім дакладзе прадставіў удзельнікам канферэнцыі матэрыялы з фонду Радзівілаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, якія можна выкарыстоўваць як крыніцу па вывучэнню сацыяльна-эканамічнай гісторыі Любаншчыны XVIII–XIX стст.

Кандыдат гістраычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Крыварот Анатоль Аляксеевіч свой даклад «Роля Любанскага раёна ў разгортванні партызанскага руху на тэрыторыі Міншчыны ў 1941–1943 гг.». прысвяціў 80-годдзю вызвалення Любаншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выкладчык гісторыі гімназіі № 1 г. Любань Папова Вольга Анатольеўна падзялілася напрацоўкамі сваіх вучняў у вывучэнні гісторыі партызанскага руху на Любаншчыне і замовіла будучае супрацоўніцтва з цэнтрам ваеннай гісторыі. Выступленне ж Кіенкі Дзмітрыя Генадзьевіча, навуковага супрцоўніка гэтага ж цэнтра «Авіцыя ў небе и на зямлі Любаншчны ў гады Вялікай Айчыннай вайны» вызвала жывы водгук у аўдыторыі: многія з прысутнічаючых успомнілі аповяды сваіх бабуль і дзядуль пра самалеты, якія былі збіты партызанаміў час вайны.

Ад імя удзельнікаў канферэнцыі са словамі ўдзячнасці выступіла метадыст Любанскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кругленя Таццяна Сцяпанаўна. Сустрэча закончылася сумеснымі здымкамі.

126