8 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіцца канцэртная праграма Кастуся Цыбульскага “Ты – беларусачка чароўная мая”, прысвечаная Дню жанчын. Мерапрыемства арганізавана ў межах супрацоўніцтва з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.
Пачатак а 16-й гадзіне.
З нагоды самага пяшчотнага веснавога свята запрашаем прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва прасякнуцца рамантычнымі эмоцыямі і перажываннямі, спазнаць радасць ад абуджэння прыроды, адчуць мужчынскую ўвагу і цеплыню. Падчас канцэртнай праграмы ў гонар мілых жанчын прагучаць пранікнёныя музычна-паэтычныя творы, напоўненыя магіяй вясны і кахання.
Выканаўцы: паэт-песеннік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Кастусь Цыбульскі і салісты беларускай эстрады Аляксандр Саванец і Дар’я Хмяльніцкая.
Перад канцэртнай праграмай у музеі гасцей чакае тэматычная экскурсія, прысвечаная таленавітым майстрам беларускага паэтычнага слова, жанчынам-юбілярам 2022 г. – Веры Вярбе, Раісе Баравіковай і Дануце Бічэль-Загнетавай.
Квіток на мерапрыемства стане выдатным святочным падарункам-віншаваннем для самых любых і каханых.
Чакаем дам разам са сваімі спадарожнікамі па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства. Кошт: 10 рублёў.
Тэл. для даведак: +375 (17) 363-94-65, +375 (17) 363-56-21.